Фэст у Крэве
Філасофія, місія фестывалю

Месца, якое натхняе
Аднадумцы, якія дзеляцца энергіяй

Актыўнасці, дзе можна раскрыць свой талент
Майстэрня

Падчас фестывалю беларускія майстры і валанцёры пераўтвораць старажытныя яўрэйскія могілкі ў паркавую прастору: традыцыйныя сімвалы з надмагілляў паўстануць у выглядзе трохмерных
Адукацыя
Майстар-класЧароўны свет выцінанкі
Вольга Бабурына
Майстар-класФатаграфія без фотакамеры ў тэхналогіі Lumen printing
Сяргей Лескець
ЛекцыяМагія беларускіх раслін
Сяргей Лескець
ЛекцыяЛёс жанчыны і мастачкі Ніны Бохан
Галіна Антонава-Падмостка
Музыка
TryNici
Музычная ўнія ў Крэве! Оперная дзіва Маргарыта Ляўчук, лідар «Троіца» Іван Кірчук, лідар Vuraj Сяржук Доўгушаў аб’ядналіся ў праект TryNici. Насалодзімся касмічным міксам класікі, фолку і неафальклору.
Пытанні
Дзе адбудзецца фестываль?
У мястэчку Крэва ля падножжа Юравай гары на прыватнай тэрыторыі па адрасе вул. Дзяржынскага, 19.
А якой гадзіне распачнецца фэст?
Уваход на пляцоўку магчымы з 10 гадзін раніцы.
Што будзе на фестывалі?
Музыка, лекцыі, майстар-класы, прэзентацыя беларускага комікса ў гонар юбілею Крэўскай уніі!
Дзе глядзець падрабязную праграму?
Расклад адукацыйнай і музычнай частак шукайце ў нашых сацыяльных сетках, а таксама на тэрыторыі фэсту.
Дзе набыць квіткі?
Каб патрапіць на фестывальную пляцоўку, неабходна падтрымаць праект на суму ад 20BYN шляхам пералічэння сродкаў на банкаўскую картку (5299 2283 2016 7147). Калі ласка, дашліце квітанцыю на krevatravel@gmail.com
Ці ёсць перавагі для ўваходу?
Уваход для жыхароў Крэва і для асоб да 16 гадоў вольны. Дзеці да 7 гадоў дапускаюцца на пляцоўку ў суправаджэнні бацькоў.
Ці можна прайсці з жывёламі на фэст?
Можна пры наяўнасці намысніка і ланцужка. Не забывайце прыбіраць за сваімі гадаванцамі і не пакідайце іх без нагляду.
Як даехаць на фестываль?
Мястэчка Крэва знаходзіцца на палове шляху з Мінска ў Вільню. Транспарт можна падабраць ТУТ
Ці будзе на фестывалі стаянка для аўтамабіляў?
Вы можаце пакінуць свой аўтамабіль непадалёк ад месца правядзення фэсту ці на неахоўнай стаянцы ў цэнтры мястэчка.
Ці будзе на фестывалі арганізавана харчаванне?
Так, будзе працаваць фудкорт. Таксама вы можаце перакусіць у мясцовай кавярні.
А ці будуць батуты і салодкая вата?
Так! У дзень нашага фэсту ў цэнтры мястэчка ўлады ладзяць абласны фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. Пры жаданні, вы можаце наведаць і гэтую падзею. Уваход па асобных квітках.
Што неабходна ўзяць з сабой?
Дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт або сведчанне кіроўцы), цёплыя рэчы на выпадак халоднага надвор’я і дажджу.
Ці ёсць на тэрыторыі фестывалю банкамат?
Банкаматаў на тэрыторыі фестывалю або ў непасрэднай блізкасці няма.
Ці ёсць на фестывалі кемпінг?
Так, на фестывалі будзе арганізавана зона для ўсталявання вашых намётаў.
Ці можна арандаваць намёт на фестывалі?
Не, такой паслугі няма.
Што нельга праносіць на тэрыторыю фестывалю?
Алкагольныя напоі ў любой тары, наркатычныя рэчывы, шкляную тару, выбуховыя рэчывы, піратэхніку.
Я страціў асабістыя рэчы. Як мне дапамогуць?
На ўваходзе будзе арганізаваны пункт знаходак. Памятайце, што арганізатары не нясуць адказнасць за рэчы наведвальнікаў.
Хачу падтрымаць фестываль і стаць партнёрам фестывалю. З кім звязацца?
Па пытаннях спонсарскай дапамогі фестывалю пішыце на krevatravel@gmail.com
Я не знайшоў тут адказ на сваё пытанне, што мне рабіць?
Любое вашае пытанне вы можаце задаць нам праз Facebook ці Instagram




















